volat's Friends
[Most Recent Entries]
[Calendar View]
[Friends View]
Below are the most recent 25 friends' journal entries.
[ << Previous 25 ]
| Tuesday, November 10th, 2009 |
nasaniva
[ arshanski ]
|
6:50p |
|
berserk5
|
6:24p |
Вяртаньне/Tilbakekomst Калі верыць гэтаму блогу, у наступным годзе вяртаецца і Зянон! Што ж, ужо лягчэй... хоць бы ў маральна-псіхалагічным плане: Вырашана. Год наступны стане годам вяртаньня. |
by_litara
[ taliter ]
|
6:29p |
|
by_litara
[ taliter ]
|
6:26p |
|
kabierac
|
4:42p |
шизо косит наши ряды
Сегодня на проспекте возле "Центрального" наблюдал, как трое девушек в белых халатах и респираторах гонялись за четвёртой, на голове у которой была маска свиньи. Скорей бы уже этот дурдом закончился. |
dabrahost
|
4:52p |
Бомбоубежище
Точка росы, конденсат... Надо было физику в школе лучше учить. Появился вопрос по утеплению подвала и цокольного этажа. Два специалиста предлагают два разных решения: утеплять стены внутри и утеплять стены снаружи. Интернет подсказывает, что скорее снаружи, что утеплив внутри создадим условия для конденсирования влаги в непостоянно отапливаемом подвале. Пойду доучиваться. |
historyja
[ kamunikat ]
|
3:42p |
Гістарычны Альманах, 02 на Камунікат.org  Гістарычны Альманахнавуковы гістарычны і краязнаўчы часопіс02 * Смалянчук Алесь (Гародня). Да пытання аб ролі палітычнай ідэалогіі ў развіцці беларускага нацыянальнага руху ў 19-пачатку 20 ст.* Рудовіч Станіслаў (Менск). “…Беларускі дзеяч з вялікіх паноў”. Эпізоды палітычнай біяграфіі Рамана Скірмунта.* Токць Сяргей (Гародня). Сялянскае насельніцтва Гарадзенскай пушчы: дэмаграфічнае, гаспадарчае і сацыяльнае развіццё ў пачатку – 60-ыя г. 19 ст.* Да праблемы генезісу Вялікага Княства Літоўскага. (Краўцэвіч Аляксандр, Спірыдонаў Міхаіл).* Антон Луцкевіч аб жыцці і дзейнасці Зыгмунта Нагродскага (1865-1937) (Смалянчук Алесь).* Рэцэнзіі: Эберхардт П. Дэмаграфічная сітуацыя на Беларусі: 1897-1989. Менск: Беларускі фонд Сораса, 1997. - 278 с. (Смалянчук Алесь) / Мірановіч Я. Навейшая гісторыя Беларусі. Беласток, 1999. - 270 с. (Карнялюк Віталь) / М. Біч. Гісторыя Беларусі. Канец 18 ст. - 1917 г. Вучэбны дапаможнік для 8 класа агульнаадукацыйнай школы. Пад рэд. акадэміка Я.Бабосава. Мінск: “Народная асвета”, 1998. - 288 с.; В. А. Мілаванаў. Гісторыя Беларусі. Канец 18 ст. - 1917 г. Вучэбны дапаможнік для 8 класа агульнаадукацыйных школ. Мінск: “Народная асвета”, 1998. - 176 с. (Смалянчук Алесь)Навуковыя чытанні і канферэнцыі (Смалянчук Алесь, Караў Дзмітры, Кітурка Ірына, Токць Сяргей)* Кніжны анонс* Супрун Васіль (Слонім). Археалагічныя даследаванні ў басейне ракі Шчары* Валеры Шэйфер (Гародня). Мяцеж ці паўстанне? Выступ Міхала Глінскага падчас вайны Маскоўскай дзяржавы з ВКЛ у 1507-1508 гг.* Шылабрыт Тадэвуш (Гародня). Штрыхі да партрэта гісторыка Юзафа Болей... |
historyja
[ kamunikat ]
|
3:28p |
Białoruskie Zeszyty Historyczne, Беларускі гістарычны зборнік, 5 на Камунікат.org  Białoruskie Zeszyty Historyczne, Беларускі гістарычны зборнік5 Па гісторыі Вялікага княства Літоўскага створана надзвычай аб’ёмная гістарыяграфія, частка якой прысвечана працэсу пачатковага дзяржаваўтварэння. За час існавання Савецкага Саюза сфармаваўся адзіны погляд на гэту праблему (угрунтаваны на рускай дасавецкай і польскай міжваеннай гістарыяграфіі), які не прадугледжваў існавання іншых. Толькі незадоўга да афіцыйнага зліквідавання СССР у Беларусі пабачылі свет працы М. Ермаловіча, у якіх выкладаецца альтэрнатыўная версія. Тым не менш праблему нельга лічыць вырашанай. Магчымасць іншых поглядаў на генезіс Вялікага княства мы бачым у новых метадалагічных падыходах і выкарыстанні новых эмпірычных даных, сабраных археолагамі за апошнія тры дзесяцігоддзі. Цікавай і перспектыўнай уяўляецца спроба сістэмнага падыходу за прыкладам Л. М. Гумілёва1. Яна грунтуецца на прыняцці наступнай тэзы: дзяржаўная сістэма, якая атрымала назоў Вялікае княства Літоўскае, прыйшла на змену іншай сістэме, існаваўшай да яе на той жа тэрыторыі. (Да праблемы ўтварэння Вялікага княства Літоўскага, Аляксандр Краўцэвіч, фрагмант) Болей... |
by_litara
[ ku_palinka ]
|
4:13p |
ПРЭЗЕНТАЦЫЯ 8-га нумару часопіса ПАМІЖ 12 лістапада а 19:00 у Музеі Максіма Багдановіча (Траецкае Прадмесце) адбудзецца прэзентацыя 8-га нумару часопіса ПАМІЖ, прысвечанага тэме дзяцінства. У прэзентацыі прымуць удзел Алесь Анціпенка, Валянцін Акудовіч, Андрэй Хадановіч, Віталь Рыжкоў, Марыйка Мартысевіч, Віктар і Вера Жыбулі, а таксама выпускнікі Беларускага калегіюму.На прызентацыі адбудзецца ўрачыстае ўручэнне дыпломаў выпускнікам Калегіюму, а таксама выступы выкладчыкаў і выпускнікоў Калегіюму. Часопіс ПАМІЖ – гэта выпускны праект аддзялення Філасофіі/Літаратуры Беларускага калегіюма. Гэтым разам часопіс прысвечаны канцэпту дзяцінства. Гэта праяўляецца як на зместавым узроўні, так і ў візуальным афармленні часопіса. Гэта адаб’ецца і на самой прэзентацыі. У “дзіцячым” нумары часопіса можна сустрэць вершы Віталя Рыжкова, Насты Манцэвіч, Уладзя Лянкевіча, Міхала Бараноўскага, Ганкі Шэпт, Святланы Богуш, Кірылы Анохіна, прозу Паўла Анціпава, Андрэя Пакроўскага, Кірылы Дубоўскага, Ігара Кулікова, Алесі Лапіцкай, Ані Міхальчук, Наталкі Харытанюк, філасофскія эсэ Вольгі Давыдзік, Вікторыі Осіпчык, Галляша Дзянісава, пераклады Рэя Брэдберы, Яна Бжэхвы, Джойс Кэрал Оўтс, Алешандры Радрыгеша і інш. У выданні змешчаны інтэрв’ю з беларускімі перакладчыкамі дзіцячай літаратуры Дзмітрыем Плаксам, Максам Шчурам, Уладзімірам Сіўчыкавым, Сяргеем Сматрычэнкам, Віталём Воранавым, Верай Жыбуль, Сяржам Мядзведзевым. |
kauboj
|
3:54p |
|
m_shkodnica
|
3:51p |
Жанчыны даюць... Жанчын можна падзяліць на чатыры "тыпа": 1. Тых, хто дае тым, хто жадае іх 2. Тых, хто дае тым, каго жадаюць яны 3. Тых, хто дае і першым, і другім 4. Тых, хто проста дае, каб даць. |
retshyz
|
3:52p |
SOS!!!!
Кажуць, што я забаніў нявінную душу.... Што трэба зрабіць, каб выправіць памылку???? |
nataluga
|
3:37p |
зваляла белы шалік з шоўкам. высахне - пахвалюся. пра траблы: ня варта спалучаць у адным вырабе швэдзкую і слонімскую воўну. мне на адзін канец швэдзкай не хапіла, даслала слонімскай. на выхадзе - увесь шалік добра ўваліўся, а гэты канец недаваляны :( валяла з мінімальнымі рэсурсамі - пакет для сьмецця (чысты :)) і вялікі ручнік. больш ніякіх прыбабахаў. |
historyja
[ kamunikat ]
|
1:48p |
Войцік Галіна, Барыс Кіт на Камунікат.org  Барыс КітВойцік Галіна Брашура Галіны Войцік, прысвечаная Барысу Кіту, адметна не толькі тым, што распавядае пра жыццёвы шлях нашага славутага земляка, беларуса, асветніка, даследчыка, але і тым, што даволі яскрава і падрабязна распавядае пра ўмовы, час і падзеі, з якімі звязаныя сталенне і рост Барыса. У сувязі з гэтым больш грунтоўна можна зразумець неабходнасць выбару, свядомага успрымання часу Барысам Кітом. Менавіта дзякуючы гэтаму даецца магчымасць чытачу зразумець і унутраны стан Барыса Кіта. Другая умоўная частка брашуры прысвячаецца дзейнасці Барыса Кіта за мяжой. Менавіта тут даследчык дасягнуў незвычайнага поспеху на глебе фізікі, матэматыкі. На сённяшні дзень ён адзін з нямногіх людзей, хто мае сусветнавядомы тытул акадэміка Міжнароднай Акадэміі Навук Еўразіі, чым могуць ганарыцца беларусы. Нягледзячы на доўгае і плённае жыццё далёка ад Радзімы, Барыс Кіт ніколі не адрокся сваёй беларускасці, не скрэсліў са свайго жыцця далёкай Бацькаўшчыны, а на што дзень карыстае беларускую мову. (Н.Г.) Болей... |
historyja
[ kamunikat ]
|
1:47p |
Луцкевіч Лявон, Войцік Галіна, Адам Станкевіч на Камунікат.org  Адам СтанкевічЛуцкевіч Лявон, Войцік Галіна Падзеі "нашаніўскага перыяду" ў гісторыі Беларусі да гэтага часу яшчэ не знайшлі свайго паўнавартаснага адлюстравання. Да гэтага часу беларусы не ведаюць прозвішчаў і імён сапраўдных адраджэнцаў, асветнікаў. Варта адзначыць з гэтай нагоды брашуру Лявона Луцкевіча і Галіны Войцік, прысвечаную дзейнасці Адама Станкевіча. Гэты чалавек увайшоў у гісторыю як яскравы адраджэнец. Менавіта ён, з'яўляючыся каталіцкім святаром, выступаў за тое, каб набажэнствы ў касцёле вяліся на беларускай мове. Яго дзейнасць ўваплацілася ў шматлікіх выданнях, артыкулах, брашурах, прычым не толькі на багаслоўскія тэмы. Ён быў сенатарам польскага сейму, выкладчыкам, кіраўніком палітычных арганізацый, грамадскіх аб'яднанняў. Пасля Другой сусветнай вайны ксёндз Адам Станкевіч быў арыштаваны. Доўгі час меркавалася, што яму вынесены прысуд - шпіянаж на карысць Японіі. Менавіта такое абвінавачванне інкрымінавалася святару. Толькі пазней высветлілася, што ў аснове абвінавачванняў грамадска-палітычная, рэлігійная дзейнасць чалавека. Прысуд святару - 25 гадоў зняволення. Памёр у ссылцы. (Н.Г.) Болей... |
historyja
[ kamunikat ]
|
1:46p |
Луцкевіч Лявон, Войцік Галіна, Антон Антановіч на Камунікат.org  Антон АнтановічЛуцкевіч Лявон, Войцік Галіна Цікавасць да асоб, якія ўнеслі незвычайна важнае ў даследаванні гісторыі краіны - гэта асноўная тэма, якой займаюцца Лявон Луцкевіч і Галіна Войцік. Даследчыкі не абашлі ўвагай і Антона Антановіча, прафесара Віленскага Універсітэту. Асноўная заслуга даследчыка - бясцэнны ўклад у развіццё беларусістыкі, выяўленне спэцыфікі і ролі старабеларускай мовы - дзяржаўнай мовы ВКЛ. Антон Антановіч вёў даследаванне кітабаў - рукапісных помнікаў 16-17 ст., напісаных арабскім шрыфтам на старабеларускай і польскай мовах. Апісваючы жыццё і дзейнасць даследчыка, аўтары шмат увагі надаюць і тым умовам, у якіх працаваў Антон Антановіч. Вострая ідэалогія і цэнзура не дазвалялі ўжыванне і спасылкі "на забароненых" навукоўцаў. Тым не менш, сапраўдны даследчык не мог скласці даследаванне без аб'ектыўнага і поўнага аналізу. Шмат што гэтаму перашкаджала. Але варта аддаць павагу не толькі працаздольнасці Антона Антановіча, але і яго мужнасці. Даследчык бадай адзін з першых выступіў як самастойная асоба, паказаўшы неабходнасць свабоды і бязглуздасць цэнзуры ў навуцы. Тым не меньш, на сённяшні дзень працы даследчыка знайсці вельмі складана. Амаль ўсё прадстаўлена выключна ў Віленскіх бібліятэках. Але цікавасць да гэтай асобы ўзнікае менавіта з таго, што чалавек на працягу кароткага жыцця зрабіў усё, пра што марыў... (Н.Г.) Болей... |
retshyz
|
2:11p |
Разьбіраючы чарнавікі...
ЗА ВЯЧЭРАЙ Карпа смажанага вока, Не сачы за мной зацята, Я ня побач, я – далёка, Там, дзе думкі ладзяць сьвята. У аб’ёме пэўнай масы, За якім ты назіраеш, Засталося толькі мяса – Чалавечына сырая. Ні душы ў яго, ні думак (Ці багата мясу трэба!). Рыба – лепшы пачастунак, Калі ўжыць з кавалкам хлеба. А душа сабе шчыруе За перыметрам пакоя, Ды пра вечнасьць дэкляруе, Над тваёю, карп, вадою. ©Сяржук Сыс. 1991. |
berserk5
|
1:22p |
|
ku_palinka
|
1:41p |
Я ухахатывалася!!!
Прыйшоў неяк Валянцін Акудовіч у кавярню і кажа: - Мне, калі ласка, фуагра са слівамі і смажаную алычу з бруснічным сіропам. - У нас няма, - адказвае яму афіцыянтка - Не, гэта мяне няма, а вы не мысліце, - мовіць ёй Валянцін Акудовіч, - каб вы мыслілі, вы б зразумелі, што не бывае ніякіх фуагра са слівамі і смажанай алычы. Афіцыянтка разгублена глядзіць на філосафа, раптам пачынае плакаць. - Ну нічога, нічога, - кажа ёй Валянцін Акудовіч, - не сумуйце, лепей прыходзьце да мяне ў Беларускі Калегіюм, - я навучу вас мысліць. Ён працягвае афіцыянтцы сваю візітку й выходзіць з кавярні. Яшчэ парачку гісторый ад Андрэя Пакроўскага: http://nutranyburatina.livejournal.com/98837.html |
retshyz
|
1:02p |
|
zrabi_pradaj
[ beading_bird ]
|
12:54p |
Habibi  Пока есть у меня, цена 69 000 |
euga
|
11:47a |
Смаленне вепрука
Я пісала: 2) фактычны і інфармацыйны разрыў паміж жыццёвымі рэаліямі, якія “спарадзілі” класіку, і той рэчаіснасцю, якая фарміруе сучасных рэцыпіентаў літаратурных тэкстаў. Гэта значыць, што многія гістарычныя падзеі, факты, падрабязнасці побыту, сістэма каштоўнасцей пэўнага часу альбо малавядомыя сярэднестатыстычнаму чытачу, альбо незразумелыя, альбо аб’ектыўна састарэлі. Можна запярэчыць, што мастацкія вартасці тэксту могуць “пераважваць” у свядомасці чытача паасобныя малазразумелыя моманты. Але малады чытач не заўсёды падрыхтаваны да эстэтычнага ўспрымання твора.Спадарства, спецыяльна для разумення твораў "Смаленне вепрука" Міхася Стральцова і "Бляха" Андрэя Федарэнкі - фотаінструкцыя па смаленні вепрука ад krywal. |
euga
|
10:51a |
Дзень першакурсніка-2009
Учора здала работы нашых студэнтаў на Рэспубліканскі конккурс навуковых работ студэнтаў. А вечарам быў абалдзенны дзень першакурсніка. :) Было вельмі шмат жартаў пра выкладчыкаў. Такія жарты... На мяжы, я вам скажу. Але ад таго шалёна смешныя. Цытаваць сэнсу няма, бо такія жарты заўсёды ўнутраныя. Не ведаю, якія з іх будуць журналісты, але акцёры яны класныя! Гэтых дзяцей я буду вучыць у наступным семестры:  |
historyja
[ kamunikat ]
|
10:21a |
Białoruskie Zeszyty Historyczne, Беларускі гістарычны зборнік, 4 на Камунікат.org  Białoruskie Zeszyty Historyczne, Беларускі гістарычны зборнік4 Wiele osób pochodzenia białoruskiego w okresie Polskiej Rzeczypospolitej Ludowej (PRL) zasiadało w ławach sejmowych, rad narodowych wszystkich szczebli, zajmowało ważne miejsca w hierarchii partyjnej i administracji rządowej. W każdym przypadku byli to jednak reprezentanci którejś z partii lub organizacji działającej w ramach Frontu Jedności Narodu (FJN) lub Patriotycznego Ruchu Odrodzenia Narodowego (PRON). Po raz pierwszy postulat do władz PRON dotyczący powołania białoruskiej reprezentacji parlamentarnej został zgłoszony przez Zarząd Główny Białoruskiego Towarzystwa Społeczno-Kulturalnego (ZG BTSK) w lutym 1985 r. Chociaż zaproponowano wówczas jako kandydatów na posłów najbardziej zaufanych działaczy z długoletnim stażem partyjnym, to zostali oni jednak odrzuceni przez Wojewódzki Komitet Wyborczy w Białymstoku. Dopiero nowa ordynacja wyborcza, której koncepcję wypracowano przy „okrągłym stole", stwarzała mniejszościom narodowym, w tym także Białorusinom, możliwość samodzielnego udziału w wyborach i walki o miejsca w Senacie lub Sejmie w ramach 35-procentowej puli zarezerwowanej dla organizacji nie wchodzących w skład rządzącej wówczas koalicji. (Białorusini w wyborach parlamentarnych i samorządowych w Polsce w latach 1989-1994, Eugeniusz Mironowicz, fragment) Болей... |
zrabi_pradaj
[ jamaika_ ]
|
11:16a |
|
[ << Previous 25 ]
|