| volat ( @ 2008-12-30 21:05:00 |
Пра заўтрашняе і ўчорашняе
Шмат пісаць пра ўчора не буду, а проста выкладу тры фоткі:
Гэта з паэтычнай вечарыны. Там паэты і барды чыталі вершы і спявалі песні. Людзей прыйшло небагата, але ж мне спадабалася.

А гэта тры Святых Мікалая, якія дазволілі сябе адфаташопіць, каб вочкі падвесці і зморшчынкі прыбраць :) Пасярэдзіне -
wal_de_maar, па бакох - ахова :)

А гэта журналюгі, якія хаваліся па Лідо і іншых забягалаўках, пакуль мяне гіпнатызавалі вершамі ды каляднымі спевамі :) Ім было сорамна, што яны не прыйшлі на паэтаў. А вам? :)

Як вы памятаеце, неяк я абяцаў паменшыць сваю вагу да новага году на 10кг. Дык я выканаў (і нават крыху перавыканаў)! Было 97 кг, стала 85 кг, чаго і вам зычу ў Новым годзе :) А яшчэ зычу розуму, парадку ў галаве, шчырасці перад самім сабой і добрага настрою. Вясёлых святаў, панове!
з.ы. Пайшоў я. Галіцца :) Да новых сустрэч! Пайду заўтра да бацькоў святкаваць...