| volat ( @ 2008-12-28 11:47:00 |
Сны і памежжа
Некалькі разоў праводзіў над сабой эксперыменты: кладучыся спаць, засяроджваюся, заплюшчваю вочы і спрабую зафіксаваць тыя вобразы, што ўзнікаюць у галаве. Спачатку нічога не адбываецца, "бачыцца" толькі цемра, але потым, калі паступова пачынаеш засынаць, з'яўляецца паток інфармацыі, які цалкам рэальна зафіксаваць, напрыклад, "прамаўляючы" ўсё бачнае на дыктафон. Інфармацыя бывае рознай, з большага хаатычнай, і ранкам нічарта не памятаеш, але ж цікава было б запісаць гэта на мікрафон і паслухаць на цвярозую галаву.
Заўчора прысніў нейкі закручаны сон, з якога запомніў толькі адзін лік - 5618. Быў і другі, але я не ўпэўнены, ці то 5620, ці то 5640, ці то 5660. Два лікі мелі важнае значэнне ў сне, бо паўтараліся шмат разоў і круціліся ў галаве аж да таго моманту, як прачнуўся.
Ранкам загугліў па 5618. Некаторыя вынікі:
1) Геном хома сапіенса нумар 5618

2) Галактыка NGC 5618 з сузор'я Дзевы

Супадзенне, вядома, бо пад адвольны чатырохзначны лік можна нешта нагугліць, але ж цікава! :)