| volat ( @ 2008-12-23 23:07:00 |
| Current music: | G:\Music\billy_talent_-_falle.mp3 |
Каляднае тусэ!
Ахтунг! Хацелася б пайсці ў панядзелак 29-га сюды:
Мінскі Планетар запрашае
У рамках серыі канцэртаў “Планетарнай паэзіі”
На вечарыну
Adventum ceri
(Чаканне нябёсаў)
Надзвычайнае планетарнае шоў да Нараджэння Хрыстовага і Шчодрыку,
якое адбудзецца 29 снежня 2008 года а 19-й гадзіне у зорнай зале Планетара (Мінскі гарадскі парк ім. М. Горкага)
Адсвяткуем каляды разам! Прысутнасць інтэлектуальнай прасунутасці і выключнай датклівасці абавязковая.
Удзел бяруць паэты:
Валярына Кустава
Іна Каляда (бо як жа Каляды без Каляды)
Віка Трэнас
Таццяна Будовіч
Аксана Спрынчан
Наталля Кучмель
Сяргей Вераціла і галоўны альтэрнатыўны Зюзя краіны
І, безумоўна, сюрпрыз
Увесь вечар на сцэне славуты музыка Раман Абрамчук і тры салодкагалосыя анёлы, а таксама чакаецца выступ слыннай бардэсы Таццяны Беланогай.
Даведкі па тэлефоне 8-029-7682878 (Алесь)
Кошт квіткоў 2500 бел. руб.
Напрыклад, ніколі не чуў Беланогую. Які сорам! Трэба неяк выпраўляцца. Калі датэлефануюся да Алеся, то абавязкова буду там. Хто з фрэндаў хацеў бы папрысутнічаць таксама за кампанію? Перад імпрэзай можна было б наведаць якую-небудзь кавярню са стрыптызам і шлюхамі :)
Чакаю камэнтаў.