| volat ( @ 2008-12-17 19:33:00 |
| Current music: | Rammstein - Ohne Dich.mp3 |
Самы навагодні суп!
Увага! Зараз я буду гатаваць суп і ў рэальным часе выкладаць фоткі працэсу ў жж, таму вы маеце ўнікальную магчымасць паўплываць на ход прыгатавання. Сачыце ўважліва :) Паехалі...
Рэцэпт я абраў што называецца "з галавы", галоўныя задачы - зрабіць суп смачным і навагоднім. Пачаў з таго, што набраў літры паўтара вады і закідаў туды тое, што было ў лядоўні і падавалася прыдатным да ўжывання.
Кожны складнік мае непасрэднае дачыненне да Новага Году:
1) Шпінат сімвалізуе калядную елачку
2) Цыбуля і часнык - гэта снег (якога, дарэчы, амаль няма)
3) Скрылькі морквы - гэта святочныя мандарыны
4) Грыбы... Гм... Грыбы - гэта каляровы навагодні настрой :)
Варыць, напэўна, буду да тае пары, пакуль не згатуецца морква, а потым дадам плаўлены сырок.
Ну што, гаспадыні і гаспадары, якія будуць яшчэ прапановы? :)
Update1: Нешта яно пакуль галімавата выглядае :( І пахне таксама галімавата... Так і мусіць быць?
Update2: Не, трэба дадаць яшчэ нешта ў гэтую бурду :( Кідаю 3 кавалкі рыбы талісмана. Чакаем на новы пах :)
Update3: Пах рыбы сапраўды надаў супу пікантнасці, але потым я закінуў сырок і пах ізноў спаскудзіўся, але выгляд і кансістэнцыя значна трансфармаваліся :) Фотку выкладу крыху пазней.
Update4: Вось і гатова... Пахне не зусім брыдка, выглядае таксама здавальняюча. Буду спрабаваць ранкам, каб не адкінуцца ў сне хай супец настаіцца :) Заўтра скажу, ці смачна.

Усім, хто браў удзел у інтэрактыўным кукінгу, вялікі рэспэкт і паважуха :) Да новых сустрэч.