| volat ( @ 2008-12-12 18:28:00 |
| Current mood: | Хуйня |
| Current music: | Bob Marley - Adam And Eve |
Допіс для сквапных кіроўцаў
Што толькі не прыходзіць у галаву ад бесклапотнага тарчання дома. Мне вось захацелася самастойна сабраць аўтамабільную аптэчку :) У нашай аптэцы самая танная каштуе каля 17 тысяч беларускіх рублёў, але ж мы не шукаем простых шляхоў. Тым больш, што ў шафе знайшлася адмысловая сумачка савецкіх часоў. Выкінуць было шкада, бо яна нагадвае мне школьныя партфелі. Так не хочацца развітвацца з дзяцінствам! :)
Карацей, задача пастаўлена, пачынаем выконваць. Найперш шукаем спіс абавязковых прэпаратаў, што мусяць быць у аптэчцы. Гэты спіс рэгламентуецца пастановай №4 ад 15 студзеня 2007г. міністэрства аховы здароўя РБ (зарэгістравана ў Нацыянальным рэестры прававых актаў РБ 16 лютага 2007г. пад рэгістрацыйным нумарам 8/15904).
Згодна з гэтай паперкай спіс выглядае наступным чынам (набіваць і перакладаць лянота):

Пальчаткі, йод і нажніцы я не купляў, бо знайшоў дома. Астатняе мне абыйшлося ў 12 тысяч з гакам. Не ведаю, што ўваходзіць у тую гатовую аптэчку за 17 тысяч, але ж у мяне атрымалася крыху танней, а ўсе лекі - з доўгім тэрмінам захоўвання. І выглядае па-савецку кашэрна! :) Інструкцыю не рабіў, абыйдземся як-небудзь...

Класненька? :)