volat's Journal
[Most Recent Entries]
[Calendar View]
[Friends]
Below are the 20 most recent journal entries recorded in
volat's LiveJournal:
[ << Previous 20 ]
| Friday, January 2nd, 2009 | | 12:36 am |
R.I.P. А я больш сюды вырашыў не пісаць... Выдаляць дзённік не буду, але й пісаць таксама. Усім дзякуй, хто мяне чытаў, любіў, верыў і спадзяваўся.p.s. Дарэчы, учора ўпершыню згатаваў галубцы. Вычварэнскія, як заўсёды :) Але ж смачныя атрымаліся... На гэтай аптымістычнай ноце скончым і будзем жыць далей. Фініта ля камедыя | | Thursday, January 1st, 2009 | | 9:39 am |
"Пераплавім на гандоны ўсе ракеты ўрагоў..." (с)
Вітаю ўсіх, хто ўступіў у... новы 2009 год! Зычу, каб у гэтым і наступных гадАх нас (і вас, чаго ўжо там!) чакалі толькі канструктыўныя змены і трансфармацыі. Напрыклад, такія: ВЛКСМ => ВКЛСМБРСМ => БНРСМ | | Tuesday, December 30th, 2008 | | 10:55 pm |
Святочны рэцэпт
Ведаю, што заябаў дастаў вас ужо сваімі кулінарнымі вычварэнствамі, але гэта апошні ў адыходзячым годзе, абяцаю! :) Паехалі! Сёння я гатаваў салат. Смачны салат па ўласным рэцэпце (хаця гэта ўжо можно і не пазначаць, напэўна).  Самы галоўны складнік гэтага шэдэўра - кальмар у алеі ад "Санта Брэмар". Без яго атрымаўся б зусім іншы салат. Астатнія складнікі былі наступнымі: вараны рыс, свежая пятрушка, вараныя шампіньёны, масліны (зусім крышачку і дробна-дробна парэзаныя), алей з кальмараў, вараная морква, падвараная (а лепш было б засмажыць) цыбуля, вараныя яйкі (курыныя), маянэз. Калі нехта здолее паўтарыць, не пашкадуеце! Гарантую! :) Current Music: D:\ВАЛЬС ДОГА.mp3 | | 9:05 pm |
Пра заўтрашняе і ўчорашняе
Шмат пісаць пра ўчора не буду, а проста выкладу тры фоткі: ( ГЛЯДЗЕЦЬ )Як вы памятаеце, неяк я абяцаў паменшыць сваю вагу да новага году на 10кг. Дык я выканаў (і нават крыху перавыканаў)! Было 97 кг, стала 85 кг, чаго і вам зычу ў Новым годзе :) А яшчэ зычу розуму, парадку ў галаве, шчырасці перад самім сабой і добрага настрою. Вясёлых святаў, панове! з.ы. Пайшоў я. Галіцца :) Да новых сустрэч! Пайду заўтра да бацькоў святкаваць... | | Sunday, December 28th, 2008 | | 11:47 am |
Сны і памежжа
Некалькі разоў праводзіў над сабой эксперыменты: кладучыся спаць, засяроджваюся, заплюшчваю вочы і спрабую зафіксаваць тыя вобразы, што ўзнікаюць у галаве. Спачатку нічога не адбываецца, "бачыцца" толькі цемра, але потым, калі паступова пачынаеш засынаць, з'яўляецца паток інфармацыі, які цалкам рэальна зафіксаваць, напрыклад, "прамаўляючы" ўсё бачнае на дыктафон. Інфармацыя бывае рознай, з большага хаатычнай, і ранкам нічарта не памятаеш, але ж цікава было б запісаць гэта на мікрафон і паслухаць на цвярозую галаву. Заўчора прысніў нейкі закручаны сон, з якога запомніў толькі адзін лік - 5618. Быў і другі, але я не ўпэўнены, ці то 5620, ці то 5640, ці то 5660. Два лікі мелі важнае значэнне ў сне, бо паўтараліся шмат разоў і круціліся ў галаве аж да таго моманту, як прачнуўся. Ранкам загугліў па 5618. ( НЕКАТОРЫЯ ВЫНІКІ )Супадзенне, вядома, бо пад адвольны чатырохзначны лік можна нешта нагугліць, але ж цікава! :) | | 9:30 am |
Парад планетаў
Яшчэ раз нагадваю: 29-га (заўтра) а 19-й у планетары, што ў парку Горкага, адбудзецца кашэрная паэтычная вечарына. З гэтай нагоды запрашаю ахвочых жж-фрэндаў сустрэцца і пайсці туды арганізаванай хеўрай. Квіткі набудзем на месцы (спадарыня Віка Трэнас паведаміла, што гэта магчыма). Перад імпрэзай прапаную заліцца гарбаткай з казінакамі, таму прыкладна з 17.30 да 17.50 буду чакаць вас, таварышы, на цэнтральным уваходзе ў парк (там, дзе калоны, з боку пл.перамогі). Прысутным абавязкова мець 2500 руб. на квіткі і крыху больш на каву/каньяк :) Тыя, хто будуць спазняцца, могуць наэсэмэсіць ці патэлефанаваць мне на магільны +375295440001 з.ы. 29-га ўвечары Волат будзе выглядаць прыкладна так: ( ГЛЯДЗЕЦЬ НА КРЫМІНАЛЬНАЕ ФОТА )p.p.s. Калі раптам Волата там не будзе, то ведайце - у яго здарылася нешта надзвычайнае, бо планую быць абавязкова! | | Thursday, December 25th, 2008 | | 9:19 am |
| | Tuesday, December 23rd, 2008 | | 11:07 pm |
| | 10:47 pm |
Каляднае
Вы там як сабе хочаце, а я адрасціў бараду на свята :) Праўда, у Св.Мікалая яна, напэўна, белая, а не чорная, але ўжо як умею... :) | | 10:00 pm |
Новы фэст
Які-небудзь веснавы рок-фэст варта было б назваць "Агу, рок!" (эмблема фэсту аўтаматычна ўзнікае з назвы), па аналогіі з "Агу, вясна!". Але ці прыслухаюцца беларускія рокеры да Волата? :) | | 10:10 am |
Мудрасць
Калі кажуць "у нагах праўды няма", то, відавочна, маюць на ўвазе жанчынаў... Шмат думаў і ўрэшце пагадзіўся. Current Music: G:\Music\Morose 2007 Opaque\01 - The Scent of Your Dying Rose.mp3 | | 9:22 am |
Жыццё ў цемры
Учора ў 13.00 адключылі электрычнасць, а ўключылі толькі сёння а 9-й! Гамон. Current Music: G:\Music\Morose 2007 Opaque\02 - I.mp3 | | Sunday, December 21st, 2008 | | 6:47 pm |
Лакальныя навіны
Сёння значна папоўніўся мой гардэроб, прыкладна на 7-8 штонікаў і на яшчэ такія-сякія рэчы. Адкуль яно ўсё ўзялося? Ды з сэканд-хэнду шафы :) Кажуць, што новае - гэта добра забытае старое. Так яно і атрымалася. Знайшоў свае студэнцкія рэчы, у якія я перастаў улазіць прыкладна ў 2002-2003 гг. А зараз вось ізноў улез :) Ура, я ізноў пачынаю насіць джынсы! Блакітныя, шэрыя, сінія... Люблю класічны фасон джынсаў, яны ніколі не выходзяць з ужытку. Сёння нарэшце павячэраў апошняй талеркай майго навагодняга супу, пра які я нядаўна пісаў. Ён атрымаўся надзвычай смачным (раю ўсім аматарам экзотыкі). А паколькі вызваліўся посуд, то сёння раблю новы суп. Як заўсёды, без пэўнага рэцэпту, але з элементамі нетрадыцыйнага :) ( ГЛЯДЗЕЦЬ НА ПРАДУКТЫ І ЧЫТАЦЬ ) Current Music: G:\Music\Russian Rap\aggrobabruisk_-_na_predele_long_mix_dj_bestseller_prod.mp3 | | Wednesday, December 17th, 2008 | | 10:04 pm |
| | 8:54 pm |
Ахтунг!
Нарэшце спраўдзіў мару ўсяго жыцця - пабачыў ЖЫДА З РЫДЛЁЎКАЙ!!! :) Аааааааааа!  Узята адсюль Current Music: H:\Music\Metallica - Nothing Else Matters.mp3 | | 7:33 pm |
Самы навагодні суп!
Увага! Зараз я буду гатаваць суп і ў рэальным часе выкладаць фоткі працэсу ў жж, таму вы маеце ўнікальную магчымасць паўплываць на ход прыгатавання. Сачыце ўважліва :) Паехалі... Рэцэпт я абраў што называецца "з галавы", галоўныя задачы - зрабіць суп смачным і навагоднім. Пачаў з таго, што набраў літры паўтара вады і закідаў туды тое, што было ў лядоўні і падавалася прыдатным да ўжывання. ( ШТО Ж ТАМ АТРЫМЛІВАЕЦЦА? ) Current Music: Rammstein - Ohne Dich.mp3 | | 2:12 am |
| | 2:02 am |
| | Friday, December 12th, 2008 | | 10:37 pm |
Люблю карэйцаў, як Ёўга кітайцаў :)
Вось люблю я карэйскі аўтапрам! Ну хоць забі - ЛЮБЛЮ! Сёння ўсяго 50 сраных баксаў аддзялялі мяне ад гэтай ластаўкі... ( ПАДРАЧЫЦЬ НА КАПОТ )У панядзелак яшчэ буду біцца. Толькі КІА альбо Хундай! Жыве Паўночная Карэя! Current Mood: ХуавэйCurrent Music: Bob Marley - Soul Shakedown Party | | 6:28 pm |
|
[ << Previous 20 ]
|